ХАЛАДЗІ́ЛЬНАЯ ТЭ́ХНІКА,

галіна тэхнікі, звязаная з атрыманнем і выкарыстаннем штучнага ахаладжэння ў межах ад 10 да -150 °C. Больш нізкія т-ры — галіна крыягеннай тэхнікі. Крыніцы холаду — халадзільныя машыны і ахаладжальныя рэчывы, у якіх працэсы раставання (напр., вадзяны лёд), сублімацыі (цвёрдая вуглекіслата — сухі лёд) або растварэння (ахаладжальныя сумесі) працякаюць пры т-рах ніжэй за 0 °C.

Сродкі Х.т.: халадзільныя ўстаноўкі, прамысл. і быт. халадзільнікі, лёдагенератары, тэрмабаракамеры, электронныя тэрмабатарэі, кандыцыянеры, замарожвальныя трубы (калонкі) і інш. Сродкі і метады Х.т. выкарыстоўваюць у хім. (вытв-сць азотнай і хлорнай кіслот, сінт. каўчукоў, штучных валокнаў і інш.), харч. (вытв-сць, транспартаванне, замарожванне харчовых прадуктаў і іх захоўванне), нафтаперапрацоўчай і газавай прам-сці, у медыцыне, біялогіі, спорце, буд-ве (для замарожвання ваданосных грунтоў).

С.​Я.​Дзям’янаў.

Халадзільная тэхніка. Схема рэгулявання тэмпературы халадзільнай шафы халадзільніка: 1 — кампрэсар; 2 — электрарухавік; 3 тэмпературнае рэле; 4 — адчувальны элемент рэле; 5 — шафа; 6 — выпаральнік; 7 — кандэнсатар.

т. 16, с. 526

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)